ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэма 1. Уводзіны. Асноўныя паняцці і адзінкі даследавання
Онім як аб'ект комплекснага лексіка-семантычнага даследавання. Уласнае імя як сродак выражэння нацыянальнай культуры, сацыякультурны знак. Роля імя ўласнага ў міжасобаснай камунікацыі, яго значнасць у лінгвакульутры. Нацыянальны анамастыкон і яго месца ў моўнай карціне свету.
Тэма 2. Тэарэтычна-метадалагічныя асновы даследавання літаратурна-мастацкіх онімаў. Станаўленне літаратурна-мастацкай анамастыкі. Працы беларускіх анаматолагаў у галіне паэтонімалогіі. Уласная назва як аб'ект літаратурна-мастацкай анамастыкі. Аспекты функцыянавання ўласных назваў у мастацкім тэксце ў сучаснай лінгвастылістыцы. Генезіс даследавання онімаў як складнікаў паэтыкі мастацкага тэксту.
Тэма 3. Функцыі імёнаў уласных у мастацкім тэксце. Намінацыйна-ідэнтыфікацыйна-дыферэнцыруючая функцыя паэтонімаў. Эстэтычная (мастацкая) функцыя паэтонімаў і яе кампаненты: характарыстычны, стылістычны, ідэалагічны, сацыяльны, культурна-гістарычны. Фальклорныя онімы. Культурна-міфалагічны кампанент эстэтычнай функцыі фальклорных паэтонімаў.
Тэма 4. Паняцце анамастычнай прасторы (паэтанімікону) мастацкага тэксту. Этнічная і гістарычная абумоўленасць анамастычнай прасторы мовы і анамастыкону мастацкага твора. Імёны персанажаў (антрапонімы), назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы), мянушкі (імёны ўласныя) жывёл (заонімы), назвы свят (геартонімы), назвы прадметаў і з’яў, ужывальных у штодзённым жыцці (прагматонімы), назвы астранамічных аб’ектаў (астронімы), імёны святых (агіёнімы), назвы народаў (этнонімы), назвы твораў мастацтва (хрэматонімы) і іншыя складнікі анамастычнай прасторы мастацкага твора.
Тэма 5. Класіфікацыя імён уласных у анамастычнай прасторы мастацкага твора. Класіфікацыя онімаў, ужытых у мастацкіх тэкстах: 1) з улікам іх дэнататыўнага зместу; 2) з улікам арганізуючай ролі паэтонімаў у мастацкай парадыгме тэксту і іх значнасці ў развіцці сюжэту, ідэі твора; 3) з улікам суаднесенасці паэтонімаў з рэальнай анамастыкай; 4) з улікам структуры паэтонімаў; 5) з улікам кантэкставай семантыкі паэтонімаў, іх значымасці ў канкрэтных тэкстах.
Тэма 6. Жанраўтваральная роля паэтонімаў у творах сучасных беларускіх пісьменікаў. Нацыянальна-культурная адметнасць анамастыкону гістарычнай прозы. Жанраўтваральная роля паэтонімаў у кантэксце беларусазнаўчай (радзімазнаўчай) літаратуры. Анамастыкон аўтабіяграфічнай прозы. Анамастычная прастора аўтарскіх казак. Анамастычная прастора драматургічных твораў.
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Завочная форма навучання
|
№ |
Назва тэмы |
Лекцыі |
Практычныя Заняткі |
|
1 |
Уводзіны. Асноўныя паняцці і адзінкі даследавання. Тэарэтычна-метадалагічныя асновы даследавання літаратурна-мастацкіх онімаў. |
2 |
- |
|
2 |
Функцыі імёнаў уласных у мастацкім тэксце. Паняцце анамастычнай прасторы (паэтанімікону) мастацкага тэксту. |
2 |
|
|
3 |
Класіфікацыя імён уласных у анамастычнай прасторы мастацкага твора. Жанраўтваральная роля паэтонімаў у творах сучасных беларускіх пісьменікаў |
|
2 |
|
|
Усяго 6 |
4 |
2 |